Перайсці да зместу

Паўлаўскі раён (Алтайскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўлаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1925
Насельніцтва
  • ▼38 017 чал. (2025)[3]
Плошча
  • 2 230 км² ()
Паўлаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўлаўскі раён (руск.: Па́вловский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Паўлаўск, размешчанае за 59 км ад Барнаула.

Раён размешчаны ў паўночнай частцы края. Мяжуе з Калманскім, Тальменскім, Тапчыхінскім, Рабрыхінскім, Шалаболіхінскім раёнамі края і г. Барнаулам. Плошча — 2230 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,6 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 370 мм. Глебы — чарназёмы, вышчалачаныя звычайныя, лугова-чарназёмныя, светла-шэрыя лясныя, поймавыя лугавыя, у паўднёвай частцы — саланцы.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Об і яе прытокі Касмала і Барнаулка. Размешчаны два істужачныя бары — Касмалінскі і Барнаульскі. Растуць хвоя, бяроза, асіна, таполя, вярба. Фаўна — ліса, заяц, лось, вавёрка, карсак, бурундук, барсук. З птушак — гусь, качка, голуб лясны.

У раёне 35 населеных пунктаў, найбольш буйныя — Новыя Зоры, Чаромнае, Камсамольскі, Пруцкой, Калыванскае, Шахі, Лебядзінае.

  1. 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
  2. ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  3. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.