Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (Чавусы)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў | |
---|---|
53°48′22″ пн. ш. 30°58′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Чавусы |
Канфесія | каталіцтва |
Будаўніцтва | 1747 |
Стан | Знішчаны |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кляштар кармелітаў быў заснаваны Мікалаем Казімірам Падбіпентам у 1653 годзе. Усе пабудовы першапачаткова былі драўлянымі. У 1747 годзе быў узведзены мураваны будынак храма і комплекс жылых кляштарных пабудоў.
У 1803 годзе пры кармеліцкім кляштары дзейнічала вучылішча, у якім навучалася 40 хлопчыкаў.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў быў закрыты (1832 год), а манахі выгнаны. Кляштар без жылых памяшканняў быў перададзены пад новы касцёл[1].
Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы і быў асвечаны як Уваскрасенскі сабор.
Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады сабор быў перааснашчоны ў клуб. А ў часы Другой сусветнай вайны храм быў зруйнаваны.
Цяпер на месцы былога кармеліцкага касцёла размяшчаецца рэстаран «Верасы»[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл і кляштар уяўлялі сабою манументальныя пабудовы ў стылі сталага барока. Дамінантай кампазіцыі была вялікая купальная трохнефавая базіліка. Галоўны фасад храма чляніўся па вертыкалі на тры ярусы, якія дынамічна звужаліся адзін да аднаго ўверх. Па баках ён быў фланкіраваны дзвюма барочнымі вежамі, прарэзанымі высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Будынкі кляштара дамыкаліся да касцёла, былі двухпавярховымі з простым архітэктурным дэкорам[3].
Святары[4]
[правіць | правіць зыходнік]- Геранім Будрыс
- 1910-я — Валяр’ян Мацкевіч
- 1914 — Ян Дамінікавіч Сянкевіч
- 1923—1927 — Мікалай Канцэвіч
- 1927—1928 — Юзаф Станіслававіч Лук’янін
- 1928—1936 — Павел Мацвеевіч Казюнас
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гісторыя парафіі ў Чавусах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 22 студзеня 2020.
- ↑ Касцёл кармэлітаў. Чавусы, Магілёўскі край(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 22 студзеня 2020.
- ↑ Парафія Дзевы Марыі
- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 607. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.