Перайсці да зместу

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Дэмбна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла
49°27′59″ пн. ш. 20°12′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Дэмбна
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Кракаўская архідыяцэзія
Благачынне парафія Св. Міхаіла Архангела ў Дэмбне[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання XIII стагоддзе
Дата пабудовы XV стагоддзе
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — драўляны касцёл у гатычным стылі, пабудаваны ў XV стагоддзі ў польскай вёсцы Дэмбна (цяпер Наватаргскі павет Малапольскага ваяводства). Разам з шэрагам іншых храмаў уваходзіць у склад помніка сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы»[1].

Першы касцёл у Дэмбне, хутчэй за ўсё, быў пабудаваны ў XIII стагоддзі. Цяперашні касцёл быў пабудаваны ў другой палове XV стагоддзя на месцы больш ранняга храма[2]. Шатровая званіца была прыбудавана ў 1601 годзе. Касцёл у Дэмбне з'яўляецца адным з найбольш добра захаваных драўляных гатычных храмаў у Польшчы і разглядаецца як помнік міжнароднага значэння (намінаваны на званне аднаго з сямі цудаў Польшчы).

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Дэмбне

Драўляны касцёл пабудаваны з лістоўніцы без адзінага цвіка, мацаванні з драўляных клінаў. Шатровы двухсхільны дах пакрыты гонтам[3]. У архітэктуры збудавання захоўваецца сувязь з народным дойлідствам. Прэзбітэрый касцёла арыентаваны на ўсход. Храм захоўвае сваю арыгінальную структуру, у інтэр'еры захаваўся ўнікальны познегатычны трафарэтны роспіс. У алтары храма — копія напісанай на дрэве іконы XIII стагоддзя (арыгінал знаходзіцца ў Вавельскім замку ў Кракаве)[3]. Акрамя таго, у касцёле знаходзяцца познегатычны трыпціх пачатку XVI стагоддзя, крыж, які датуецца 1380 годам, табернакль пачатку XIV стагоддзя, ксілафон XV стагоддзя. З-за высокай пажарнай небяспекі ў касцёл не праведзена электрычнасць, знутры яго асвятляюць толькі маленькія лампадкі[3]. На фасадзе захаваўся кансэкрацыйны крыж[4].

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Дэмбне — найстарэйшая пабудова з драўляным паліхромным інтэр'ерам у Еўропе. Касцёл лічыцца адным з найстарэйшых збудаванняў падобнага тыпу ў Польшчы, пасля вежы касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў Бінарове[5].

Зноскі

  1. Debno Parish Church. World Monuments Found. Праверана 12 сакавіка 2016.
  2. Parafia Rzymsko-Katolicka Świętego Michała Archanioła(недаступная спасылка). Dębno. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 12 сакавіка 2016.
  3. а б в Краков. Путеводитель
  4. Памятники культуры: Новые открытия. Наука., 1997.
  5. Kościół w Dębnie(недаступная спасылка). Panoramy. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 сакавіка 2016.