Каталепсія
Выгляд
Каталепсія (грэч. κατάληψις — захоп, утрыманне) — расстройства рухальнай функцыі, якое праяўляецца ў захаванні хворым доўгі час нададзенай яму позы, у т.л. вельмі нязручнай. Бывае пры хваробе Паркінсона, істэрыі, шызафрэніі. Каталепсія можа выклікацца штучна ў стане гіпнозу. Лечаць асноўнае захворванне ў стацыянары.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).