Перайсці да зместу

Качадыжнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Качадыжнік

Athyrium filix-femina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Athyrium Roth

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17408
NCBI  32109
EOL  72689
IPNI  17054070-1

Качады́жнік[1], Папараць[2] (Athýrium) — род травяністых папарацяў сямейства аспленіевых.

Сярэдніх памераў папараці з укарочанымі або ўзыходзячымі карэнішчамі (рэдка доўгакарэнішчныя), без сталонаў. Лісце (ваі) манаморфнае, звычайна адмірае на зіму. Рахіс баразнаваты, часта з уздутай ніжняй часткай, якая некаторы час застаецца на сцябле пасля высыхання ваі. Пласцінка ад ланцэтнай да эліптычнай або прадаўгаватай, часцей 2–3‑перыстая, рэдка прастаперыстая, травяністая. Канечныя сегменты ваі не сучленены з рахісам, краі сегментаў пілаватыя або зубчастыя. Жылкі свабодныя, простыя ці вілаватыя. Спарангіі сабраны ў сорусы, якія размешчаны паасобку ўздоўж праводнай жылкі сегмента ліста. Сорусы часцей прадаўгаватыя або выгінастыя, могуць быць загнуты ў выглядзе падковы або кручка, паўтараючы па сваёй форме кірунак жывільнай жылкі; радзей сорусы акруглай формы (у драбналістых відаў). Індузіі паўтараюць форму і памеры сорусу, прымацаваныя латэральна або з вузкім сінусам, рэдка індузіі адсутнічаюць. Споры карычняватыя, шурпатыя.

Вядома каля 200 відаў, распаўсюджаных па зямным шары, але ў асноўным у Паўночным паўшар’і. Найбольш шырока прадстаўлены ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Гімалаях (больш за 130 відаў). На Беларусі па ўсёй тэрыторыі трапляецца качадыжнік жаночы, або папараць жаночая (Athyrium filix-femina), расце ў сырых і забалочаных яловых, мяшаных і шыракалістых лясах, уздоўж лясных ручаёў і канаў, па краях лясных балот, лясных ярах, спараносіць у ліпені — верасні. Многія віды, гібрыды і штучна выведзеныя гатункі качадыжніку знайшлі сваё месца ў садовым і паркавым азеляненні.

Некаторыя віды

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Качадыжнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.194
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.