Athyrium alpestre

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Athyrium alpestre

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «The ferns of Great Britain and Ireland», 1857
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Athyrium alpestre (Hoppe) Clairv.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17409
NCBI  157494
GRIN  t:411575
IPNI  17241480-1
TPL  tro-26615199

Athyrium alpestre — від папараці роду качадыжнік (Athyrium) сямейства Аспленіевыя (Athyriaceae). Адзін з самых марозастойкіх відаў роду.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта даволі кампактныя расліны з кароткімі паўзучымі карэнішчамі каля 1,5 см у дыяметры, чорна-бурага колеру. Ваі да 90 см даўжынёй і да 20 см шырынёй, двойчы ці тройчы пёрыстыя[1].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Мае вельмі шырокі арэал, расце ў гарах Паўночнай і Сярэдняй Еўропы, на Каўказе, у Сібіры (Алтайскі край, Рэспубліка Алтай, Кемераўская вобласць, Краснаярскі край, Хакасія, Тува, Бурація) і на Поўначы Паўночнай Амерыкі (Канада, Аляска) у тайговых і горных раёнах, даходзячы да тундры і альпійскага пояса.

Расце на камяністых схілах субальпійскіх лугоў, сустракаецца ў зарасніках кустоў і ў цёмных іглічных лясах.

Гэта звычайны від у горных раёнах Шатландыі на вышынях больш за 600 метраў. Больш чым 10 % папуляцыі знаходзіцца ў гарах Кейрнгормс  (англ.). Асноўны від, які расце на вышынях 750 метраў і вышэй, расце толькі ў 4 месцах і з’яўляецца эндэмікам Шатландыі[2][3][4].

Разнавіднасць Athyrium distentifolium var. americanum (Butters) Boivin [syn. Athyrium americanum (Butters) Maxon] расце на захадзе ЗША, на Аляске, у Канадзе і ў прыбярэжных раёнах Грэнландыі[5].

Зноскі

  1. Энциклопедия растений Сибири: Кочедыжник расставленнолистный (руск.)
  2. Ratcliffe, Derek (1977) Highland Flora. Inverness. HIDB. pp. 67 and 82
  3. Shaw, Philip and Thompson, Des (eds.) (2006) The Nature of the Cairngorms: Diversity in a changing environment. Edinburgh. The Stationery Office. ISBN 0114973261. pp. 75 and 218-35
  4. «Species Action Plan: Newman’s Lady Fern (Athyrium flexile)» Архівавана 31 кастрычніка 2007.
  5. Athyrium americanum (Butters) Maxon. Alpine ladyfern

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Athyrium alpestre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)