Каітаія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каітаія
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 8,48 км²
Вышыня цэнтра
22 м
Насельніцтва
  • 6 300 чал. (30 чэрвеня 2020)[1]
Тэлефонны код
09
Паштовыя індэксы
0410
Каітаія на карце Новай Зеландыі
Каітаія (Новая Зеландыя)
Каітаія
Каітаія (Новая Зеландыя)
Каітаія

Каітаія[2]  — горад на востраве Паўночны (Новая Зеландыя), у рэгіёне Нортленд, прыкладна за 160 км на паўночны захад ад горада Фангарэі. Самы паўночны горад Новай Зеландыі. Клімат субтрапічны. Першы місіянерскі цэнтр у Каітаія з’явіўся ў 1834 годзе. Па дадзеных 2001 года колькасць насельніцтва горада складала 5151 чалавек. Галоўныя галіны гаспадаркі — турызм, лясная гаспадарка, сельская гаспадарка (вырошчванне авакада, вінаграду). У горадзе дзейнічае аэрапорт.

Зноскі

  1. http://nzdotstat.stats.govt.nz/wbos/Index.aspx?DataSetCode=TABLECODE7981
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Новай Зеландыі