Перайсці да зместу

Келесірыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Келесірыя (ці стар.-грэч.: ἡ Κοίλη Συρία, hē Koílē Suría; лац.: Coelesyria, бел.: Полая Сірыя) — гістарычная вобласць на поўдні Сірыі, размешчаная ў даліне Бекаа паміж хрыбтамі Ліван і Антыліван. Арашаецца рэкамі Эль-Азі (старажытны Аронт) і Эль-Літані (Леонт).

З часоў войн дыядохаў назва Келесірыя было распаўсюджана на Палесціну і Фінікію, якія доўгі час з'яўляліся прадметам спрэчак паміж Пталамеямі і Селеўкідамі. Пры рымскім імператары Септыміі Северы ў 194 годзе Келесірыя стала асобнай правінцыяй, якая размяшчалася ў паўночнай частцы былой правінцыі Сірыя.