Керамзіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Керамзіт

Керамзіт — лёгкі порысты будаўнічы матэрыял ячэістай будовы з закрытымі порамі. Мае форму авальных гранул. Вырабляецца таксама ў выглядзе пяску — керамзітавы пясок.

Тэхналогія вытворчасці[правіць | правіць зыходнік]

Керамзіт вырабляюць абпальваннем лёгкаплаўкай гліны.

У залежнасці ад рэжыму апрацоўкі гліны можна атрымаць керамзіт рознай насыпной шчыльнасці (аб'ёмнай вагой) — ад 250 да 600 кг/м³ і вышэй.

Абпал гліны адбываецца ў металічных барабанах-печах, дыяметрам 2—5 метраў і даўжынёй да 70 метраў. Барабаны ўстанаўліваюцца пад невялікім вуглом, гліняныя гранулы засыпаюцца ў верхнюю частку печы, пад уздзеяннем сілы цяжару яны скочваюцца да ніжняй часткі, дзе ўсталяваная фарсунка для спальвання паліва. Час знаходжання гранул ў печы каля 45 хвілін. Часам выкарыстоўваюць двухбарабанныя печы, дзе барабаны аддзеленыя адзін ад аднаго парогам і круцяцца з рознымі хуткасцямі.
Ужываюцаа таксама трохбарабанныя печы. Падобныя печы дазваляюць выкарыстоўваць менш якасную сыравіну, хоць на выхадзе якасць керамзіту не адрозніваецца.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Керамзіт выкарыстоўваецца як уцяпляльнік ў выглядзе засыпання, а таксама для вырабу лёгкага бетону — керамзітабетон. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы і гідрапоніцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]