Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
Славутасць | |
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Юрый Аляксандравіч Павалій, Уладзімір Іванавіч Начараў і Сяргей Паўлавіч Сень |
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій складаецца з галоўнага і лабараторнага карпусоў па праспекце Шміта, якія злучаны пераходам і ўяўляюць сабой адзіны архітэктурны комплекс. Галоўны корпус — 4-павярховы прамавугольны ў плане аб’ём, пабудаваны ў 1973 годзе па тыпавым праекце. Складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю лабараторнага корпуса, пабудаванага ў 1980 годзе па праекце архітэктараў Ю. Павалія, У. Начарава, С. Сеня, ствараюць зблакаваныя 6-павярховы і 1-павярховы (з вынесенымі наперад 2 аўдыторыямі па 100 месцаў) прамавугольныя ў плане аб’ёмы. Пластыку фасадаў 6-павярховага аб’ёма ўзбагачаюць падвойныя пілястры, рэбры, зашклёныя эркеры на ўзроўні 6-га паверху. Каларыстычнае рашэнне заснавана на кантрасце белага і блакітнага колераў сцен, абліцаваных керамічнай пліткай. У 6-павярховым аб’ёме па абодва бакі калідораў — аўдыторыі, кабінеты, у 1-павярховым — лабараторыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Технологический институт // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.