Праспект Шміта (Магілёў)
Праспект Шміта праспект Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Працягласць | 4984 м |
![]() |
Праспект Шміта (руск.: проспект Шмидта) — праспект у паўднёва-заходняй частцы Магілёва, пераважна ў Задняпроўскім жылым раёне. Адна з галоўных транспартных магістраляў[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Праспект пачаў фарміравацца ў 1960-я гады, калі па генеральным плане 1967—1970 пачалася комплексная забудова паўднёвай ускраіны горада (былое Лупалаўскае прадмесце) 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі. Названы ў 1967 у гонар О. Ю. Шміта. Па генеральным плане 1980—1981 праспект уваходзіў у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна[1].
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, пасля скрыжавання з Габраўскай вуліцай арыентаваны з поўначы на поўдзень. Пачынаецца ад моста на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў з Касманаўтаў, праспект перасякае Заводскую вуліцу, раку Дняпро па жалезабетонным мосце, плошчу Гагарына, вуліцу Мікалая Астроўскага, вул. Габраўскую. Да яго прылягаюць вуліца Сіманава, мікрараёны Задняпроўе-1, −3. Завяршаецца каля смеццеперапрацоўчага завода. Працягласць праспекта складае 4984 м[1].
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
На праспекце размешчаны тэхналагічны інстытут, рэстаран «Ясень», інтэрнаты ВА «Хімвалакно» і хіміка-тэхналагічнага тэхнікума. На першых паверхах жылых дамоў размешчаны харчовыя крамы, крамы агароднінны, галантарэі і трыкатажу, камісійная, аптэка, атэлье праката, салон-крама «Мэбля», 2 бібліятэкі, гасцініца ВА «Хімвалакно», дамавая кухня, спарткомплекс, пункт праката турысцкага рыштунку[1].
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]


- тэрыторыя былога Магілёўскага рэгенератнага завода.
- № 3 — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.
- Недабудаваны касцёл Святога Антонія Падуанскага.
- № 19 — Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава.
- № 45 — Магілёўхімвалакно.
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 20 — гасцініца ААТ «Магілёўхімвалакно».
- № 46 — рэстаран «Ясень».
- Паўднёва-Усходнія (Лаўсанаўскія) могілкі.
- № 106а — Магілёўская ЦЭЦ-2.
Паркі і скверы[правіць | правіць зыходнік]


На месцы былога Лупалаўскага лагера смерці створаны мемарыяльны комплекс. На ўчастку паміж вуліцай М. Астроўскага і Габраўскай з захаду да праспекта прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка[1].
Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

На доме № 6 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Шміта[1], на дзіцячай школе мастацтваў № 3 мемарыяльная дошка Міхаілу Салдатаву.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шмидта проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Шміта (Магілёў)