Сяргей Паўлавіч Сень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Паўлавіч Сень
Дата нараджэння 11 красавіка 1946(1946-04-11) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Сяргей Паўлавіч Сень (нар. 11 красавіка 1946, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1964 годзе архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі А. П. Воінаў, У. М. Вараксін, У. А. Чантурыя). У 19711975 гадах працаваў у Белдзяржпраекце; у 19751979 гадах у Мінскім філіяле ЦНДІпрамзернепраекта; у 19791992 гадах галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце; з 1992 года кіраўнік унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Сеня С. П.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання

Асноўныя працы: лабараторны корпус Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1978); мікрараён па Аршанскай шашы ў Магілёве (1979); цэх рулонных нарыхтовак доследна-механічнага завода (1979); інжынерны корпус і вытворчы цэх ВА «Захспецаўтаматыка» (1981); рэканструкцыя будынка Пухавіцкага РК КПБ у Мар’інай Горцы (1984); дзіцячая шахматна-шашачная школа ў г. Мінску (1986); рэканструкцыя будынка ЦК ЛКСМБ у г. Мінску (1986); жылы дом у г. Фаніпаль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сень Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Сень Сергей Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)