Кортыеў орган
Кортыеў орган | |
---|---|
Лацінская назва | organum spirale |
Каталогі | MeSH?—Gray? |
Кортыеў орган — рэцэпторная частка слыхавога аналізатара, размешчаная ўнутры перапончатага лабірынта. У працэсе эвалюцыі ўзнікае на аснове структур органаў бакавой лініі.
Успрымае ваганні валокнаў, размешчаных у канале ўнутранага вуха, і перадае ў слыхавую зону кары вялікіх паўшар'яў, дзе і фармуюцца гукавыя сігналы. У кортыевым органе пачынаецца першаснае фарміраванне аналізу гукавых сігналаў.
Гісторыя вывучэння
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты італьянскім гістолагам Альфонса Корці (Alfonso Corti; 1822-1876).
Анатомія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кортыеў орган размяшчаецца ў спіральна завітым касцяным канале ўнутранага вуха — уліткавым ходзе, запоўненым эндалімфай і перылімфай. Верхняя сценка ходу прылягае да т. зв. лесвіцы ўваходу і называецца рэйснеравай перапонкай; ніжняя сценка, якая мяжуе з т. зв. барабаннай лесвіцай, ўтворана асноўнай перапонкай, якая прымацоўваецца да спіральнай касцяной пласцінкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кортыеў орган // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 423. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).