Кропы
Выгляд
Кропы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 149,0 м |
Даўжыня | 0,75 км |
Шырыня | 0,18 км |
Плошча | 0,1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,6 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Кропы — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, за 4 км на захад ад вёскі Росіца, у басейне ракі Росіца.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Плошча вадазбору каля 1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, стромкія, параслі хмызняком, на поўдні часткова разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера бяссцёкавае. Зарастае слаба.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 74. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Верхнедвинский район: карта. Верхнедвинск: план. Освея: план / Ред. В. А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)