Крыс Рок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыс Рок
англ.: Chris Rock
Дата нараджэння 7 лютага 1965(1965-02-07)[1][2] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Малаак Комптан[d]
Дзеці Захра Саванна-Рок[d] і Лола Сімона Рок[d]
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, кінарэжысёр, комік, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання, кінапрадзюсар, тэлевядучы, тэлепрадзюсар, стэндап-комік, акцёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0001674
chrisrock.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстафер Джуліус «Крыс» Рок III (англ.: Christopher Julius "Chris" Rock III; нар. 7 лютага 1965, Андрус, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік, сцэнарыст, тэле- і кінапрадзюсар, рэжысёр.

Вядомы як комік, працуе ў стылі стэндап. Быў пятым у спісе найлепшых стэндап-комікаў усіх часоў па версіі тэлеканала «Comedy Central».

У сярэдзіне-канцы 1980-х зарабіў славу камедыйнага кінаакцёра, гуляючы маленькія ролі ў такіх фільмах, як New Jack City і «Я дастану цябе, вырадак». Яго працу ў начных клубах заўважыў Эдзі Мёрфі, які дапамог яму рушыць наперад у кар’еры і зладзіў яго ў фільм «Паліцыянт з Беверлі-Хілз 2». Затым з’явіўся ў фільме «Я дастану цябе, вырадак» (1988), дзе расізм выкарыстоўвалі ў камедыйнай манеры.

У 1990 годзе Рок ідзе па шляху свайго куміра Эдзі Мёрфі, далучыўшыся да акцёрскага складу «Суботнім вечарам у прамым эфіры». Гэтак жа яму дасталася невялікая роля, герой па імі Пукі, нарказалежны інфарматар у фільме «Нью-Джэк-Сіці». Правёўшы тры сезоны на SNL, Рок вырашыў знайсці іншыя магчымасці для кар’ернага росту. У 1993 годзе Рок з’явіўся ў «У яркіх фарбах» (1990—1994) для некалькіх эпізодаў да таго, як шоу адмянілі. Хоць ён і гуляў шмат іншых роляў, гледачы асацыявалі яго з яго персанажам Nat X. Улетку 1993 года Рок быў звольнены з SNL. Пасля гэтага Рок паспрабаваў прабіцца ў Галівуд, але не змог нідзе прайсці кастынг і зноў заняўся стэндап-камедзі.

1996 год стаў паваротным момантам у кар’еры Рока. Яго талент быў прызнаны HBO. Комік атрымаў дзве прэміі «Эмі» і шырокае прызнанне крытыкаў за шоу Bring the Pain з яго ўдзелам у галоўнай ролі. У 1997 годзе Рок пачаў сваё ўласнае тэлешоу на HBO, «Шоу Крыса Рока», якое прынесла яму дзве ўзнагароды CableACE. Прыкладна ў гэты ж час Рок з’яўляецца ў фільмах «Сержант Білка» (1996), «Ніндзя з Беверлі-Хілз» (1996), і «Смяротная зброя 4» (1998). Сярод апошніх значных фільмаў «Догма» (1999), «Джэй і Маўклівы Боб наносяць удар у адказ» (2001), «Дрэнная кампанія» (2001) сумесна з Энтані Хопкінсам, а таксама агучка Марці з «Мадагаскара» для DreamWorks (2005).

Зноскі

  1. Chris Rock // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chris Rock // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.