Эдзі Мёрфі
Эдзі Мёрфі | |
---|---|
Eddie Murphy | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Эдвард Рыган Мёрфі |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1961[1][2][…] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Nicole Mitchell Murphy[d] і Paige Butcher[d] |
Дзеці | Kris[d], Myles Murphy[d], Shayne Murphy[d], Zola Ivy Murphy[d], Bella Murphy[d], Izzy Oona Murphy[d], Max Charles Murphy[d] і Angel Murphy Brown[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1976 — цяпер. час |
Кірунак | камедыя |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (2007) «Сатурн» (1997) |
IMDb | 0000552 |
![]() |
Эдвард «Эдзі» Рыган Мёрфі (англ.: Edward «Eddie» Regan Murphy; нар. 3 красавіка 1961 г., Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі камедыйны акцёр, рэжысёр і спявак, пік папулярнасці якога прыпаў на 1980-я гады. Найбольш вядомы па ролі Акселя Фоўлі ў серыі фільмаў «Паліцэйскі з Беверлі-Хілз», а таксама па галоўных ролях у фільмах «Сорак восем гадзін», «Бумеранг», «Дзіўнаваты прафесар», «Святоша», «Доктар Дулітл», «Знаёмцеся: Дэйв», «Прыгоды Шэльма Нэша», «Паездка ў Амерыку», «Выкруты Норбіта», «Дзяўчаты мары», «Асабняк з прывідамі», «Як абрабаваць хмарачос» і іншых.
Мёрфі таксама запісваў музычныя альбомы і агучыў многіх мульт-персанажаў, у тым ліку Асла ў мультфільме «Шрэк» і яго працягах. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў музычным фільме Біла Кондана «Дзяўчаты мары». Акрамя таго, шмат і паспяхова працаваў у камедыйным жанры стэнд-ап.
Эдзі Мёрфі павінен быў весці 84-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», якая адбылася 26 лютага 2012 года, але адмовіўся і яго месца заняў Білі Крыстал.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Eddie Murphy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eddie Murphy // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдзі Мёрфі
- Асобы
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Акцёры агучвання ЗША
- Акцёры тэлебачання ЗША
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі ЗША
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты ЗША
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары ЗША
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Комікі ЗША
- Стэндап-комікі ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Лаўрэаты прэміі «Эні»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»