Крыштоф Белазор (сын Уладзіслава)
Выгляд
Крыштоф Белазор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць | 1741 | ||||||
Род | Белазоры | ||||||
Бацька | Уладзіслаў Белазор[d] |
Крыштоф Белазор (? — 1741) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава.
Канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў. Патрабаваў ад караля Аўгуста II саксонскіх войск для разгрому Сапегаў. Ініцыятар расправы над М. Сапегам пасля Алькеніцкай бітвы 1700 года. У 1702 годзе пасол шляхты ВКЛ да цара Пятра I, патрабаваў ад яго войск і грошай, каб змагацца з Сапегамі і шведамі. У 1703 годзе ў складзе пасольства шляхты ВКЛ да Пятра I, якое заключыла саюз, аддаючы ВКЛ пад пратэкцыю Масквы. У 1708—1710 гадах зняволены Сапегамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Белазоры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.