Перайсці да зместу

Крэпасць Курэссаарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Крэпасць Курэссаарэ
58°14′49″ пн. ш. 22°28′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крэпасць Ку́рэссаарэ (эст. Maardu piiskopilinnus, ням. Schloss Arensburg) - фартэцыя ў горадзе Курэссаарэ, у Эзэль-Вікскім біскупстве была пабудавана на месцы старажытнага гандлёвага порта, дзе ўжо тысячу гадоў назад канцэнтраваліся найважнейшыя гандлёвыя шляхі.

Невялікую крэпасць, збудаваную ў канцы XIII стагоддзя, пасля паўстання Юр'евай ночы, якое доўжылася з 1343 да 1345 года, перабудавалі ў вялікую крэпасць тыпу канвента з унутраным дворыкам. Яе часта выкарыстоўвалі як рэзідэнцыю біскупа. Будаўніцтва крэпасці было завершана прыкладна ў 1400 г. Галоўным паверхам быў другі, дзе маецца шэраг прадстаўніцкіх памяшканняў. Асабліва прывабныя, размешчаны ў паўднёва-заходнім крыле, святочны дырэкторый і капліца, а таксама крыжовыя хады. Першы паверх выкарыстоўваўся як склад, а трэці — як абарончы.

Двор абрамлены крыжовымі хадамі, на адным куце крэпасці ўзвышаецца вартаўнічая вежа Стурвальт, на ў іншым — стройная вартаўнічая вежа Доўгі Герман. Апошнюю аддзяляе ад іншых частак крэпасці глыбокая шахта, праз якую раней быў перакінуты пад'ёмны мост. За зубчастымі краямі сцен ёсць адкрытыя абарончыя хады.

У XV стагоддзі асноўную крэпасць абнеслі прасторнай пярэдняй крэпасцю, якую ў XVIXVII стст. рэканструявалі ў земляныя ўмацаванні з чатырма магутнымі вуглавымі бастыёнамі. Земляныя ўмацаванні акружае ў сваю чаргу запоўнены вадой роў.

Курэссаарская крэпасць — амаль адзіная ў Эстоніі крэпасць, якая дайшла да нашых дзён. Гэта лепш за ўсё захаваная крэпасць Старой Лівоніі. Лівонская вайна, якая нанесла велізарную шкоду мацерыковай частцы Эстоніі, не зачапіла Курэссаарскую крэпасць, але яна была часткова пашкоджана у час Паўночнай вайны ў 1711 г. Крэпасць была хутка адбудавана.

Першыя рэстаўрацыйныя працы былі праведзены ў 1904-1912 гг., калі крэпасць была прыстасавана пад рэзідэнцыю саарэмааскага рыцарства. Маштабныя рэстаўрацыйныя працы былі здзейснены ў 1968-1985 гг. Падчас гэтых прац былі адноўлены разбураныя верхнія часткі веж, а таксама сярэдневяковы знешні і ўнутраны выгляд. У крэпасці знаходзіцца музей Саарэмаа, а прасторная тэрыторыя пярэдняй крэпасці стала месцам правядзення розных мерапрыемстваў пад голым небам. Наваколлі крапаснога рова ператварыліся ў маляўнічы парк.