Курган Ягайлы
Appearance
Курган | |
Курган Ягайлы | |
---|---|
польск.: Kopiec Jagiełły | |
53°28′45,83″ пн. ш. 20°08′26,66″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Тып будынка | курган |
Дата пабудовы | 1959 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курган Ягайлы (польск.: Kopiec Jagiełły) — пяціметровы курган, насыпаны ў жніўні 1959 года ўдзельнікамі Агульнапольскага злёту польскіх скаўтаў з Саюза польскага гарцарства. Знаходзіцца на полі Грунвальдскай бітвы за 1,3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад помніка Грунвальдскай перамогі.
Лічыцца, што менавіта з гэтага месца Уладзіслаў II Ягайла камандаваў сваімі войскамі ў першай фазе бітвы. З кургана адкрываецца вельмі добры від на поле бітвы. Менавіта на гэтым месцы распальваннем вогнішча звычайна завяршаюцца Грунвальдскія злёты, якія ладзяцца «Саюзам грунвальдскіх дружынаў».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Rafał M. Socha: Słownik Grunwaldzki. [w:] Barbara Bogdańska-Pawłowska (red.): Poradnik Drużynowego Drużyny Grunwaldzkiej, Komenda Chorągwi Warmińsko-Mazurskiej ZHP im. "Grunwaldu" w Olsztynie, Olsztyn 1996, s. 63