Перайсці да зместу

Кінетычная энергія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кінеты́чная эне́ргія – скалярная велічыня, якая колькасна характарызуе рух цела. Кінетычная энергія вызначаецца як работа, якую трэба здзейсніць над целам, каб перавесці яго ў дадзены стан са стану спакою.

Такім чынам:

Паколькі, па вызначэнні кінетычнай энергіі, (пачатковы стан – стан спакою), маем:

Такім чынам, кінетычная энергія колькасна роўная палавіне здабытку масы цела на квадрат яго скорасці. З гэтай формулы таксама вынікае, што кінетычная энергія залежыць ад выбранай сістэмы адліку.

Формулу для работы можна запісаць так:

Гэта значыць, што работа, зробленая над целам, роўная змяненню яго кінетычнай энергіі.