Перайсці да зместу

Лані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лані
(Lani)
Спевакі лані, Бені і Марыя Венда
Агульная колькасць 249000 (2015)
Рэгіёны пражывання Правінцыя Папуа, Інданезія
Мова дані
Рэлігія магія, анімізм, культ продкаў, культ карга, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы дані, ялі

Лані, або заходнія дані (індан.: Suku Lani) — папуаскі народ, насельнікі інданезійскай правінцыі Папуа. Агульная колькасць (2015 г.) - 249 000 чал.[1]

Лані — адзін з найбуйнейшых папуаскіх народаў Новай Гвінеі. Жывуць пераважна ў даліне Баліем і суседніх горных раёнах. Сучасная назва паходзіць з аднаго з мясцовых дыялектаў і значыць "ты ідзеш". Мяжуюць з дані і ялі. Сталыя кантакты з вонкавым светам пачаліся толькі з 1938 г. З 1955 г. сярод іх вядзецца місіянерская дзейнасць.

Лані займаюцца пераважна земляробствам. Вырошчваюць салодкуб бульбу, кукурузу, бананы, каву, тытунь. Трымаюць свінняў. Хаціны будуюць з дрэва і саломы. Асновай сацыяльнай арганізацыі з'яўляюцца вясковыя абшчыны, на чале якіх стаяць абраныя правадыры. Сем'і нуклеарныя. Адлік сваяцтва вядзецца па лініі бацькі.

Зноскі