Баліем
Выгляд
| Баліем | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| 4°01′19″ пд. ш. 138°53′46″ у. д.HGЯO | |
Баліем, або Балім (індан.: Lembah Baliem), Вялікая даліна (англ.: Grand Valley) — горная даліна ў цэнтральнай частцы захаду вострава Новая Гвінея. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Папуа.
Баліем цягнецца вакол шырокай аднайменнай ракі на 80 км. Сярэдняя шырыня - каля 20 км. Знаходзіцца на вышыні 1600 - 1700 м над узроўнем мора. Клімат мяккі вільготны. Уначы тэмпература паніжаецца да +10°C — +15°C.
Здаўна населена папуаскімі народамі дані, лані і ялі. У 1938 г. адкрыта з паветра і даследавана амерыканскай заалагічнай экспедыцыяй.