Леанід Пятровіч Цітоў
Леанід Пятровіч Цітоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мікрабіёлаг, імунолаг, урач, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1991) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Леанід Пятровіч Цітоў (нар. 3 кастрычніка 1946 ў в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі навуковец ў галіне медыцынскай мікрабіялогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2]; член-карэспандэнт з 2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і ветэрынарнага ўрача. З залатым медалём скончыў Маслакоўскую сярэднею школу Горацкага раёна. У 1975 г. з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і паступіў у аспірантуру пры кафедры мікрабіялогіі МДМІ.
У 1978 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынск іх навук на тэму «Вывучэнне гумаральных фактараў натуральнага імунітэту ў хворых першасна хранічным іінфекцыям і дыхальных шляхоў».
У 1986 г. абраны дацэнтам па спецыяльнасці імуналогія, а ў 1988 г. — загадчыкам кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі МДМІ.
У 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Фізіялагічныя і паталагічныя заканамернасці функцыянавання сістэмы камлементу» па спецыяльнасці «Клінічная імуналогія і алергалогія». У 1993 годзе прысвоена званне прафесара.
З 1995 года па 2009 год Л. П. Цітоў працаваў дырэктарам Беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Пад яго кіраўніцтвам была абгрунтавана стратэгія развіцця новага навуковага напрамкa — медыцынскай біятэхналогіі на аснове дасягненняў малекулярнай біялогіі, геномікі і пратэёмікі. З мэтай яе рэалізацы і была распрацавана канцэпцыя дзяржаўнай навукова — тэхнічнай праграмы «Інфекцыйныя хваробы і медыцынскія біятэхналогіі» (1996—2005 гг.).
У цяперашні час — гэта праграмы «Інфекцыйныя захворванн і і мікробы» (2006—2010 гг.), aрыентаваная на стварэнне і ўкараненне ў практыку аховы здароўя айчынных інавацыйных біятэхналогій новых пакаленняў. У 2009 годзе сумесна з НДІ мікрабіялогіі НАН Беларусі была сфарміравана новая міждзяржаўная праграма «Інавацыйныя біятэхналогіі» краін ЕўрАзЭС, якая спрыяе развіццю біятэхналогіі ў рамках гэтай арганізацыі.
У 2000 г. ў структуры НДІ ЭМ была арганізавана новая лабараторыя клінічнай іэксперыментальнай мікрабіялогіі, савет па абароне дысертацый у гал іне эп ідэм іялогіі і вірусалогіі, нацыянальны референс цэнтры па грыпу, поліяміеліту, дыфтэрыі, маніторынгу рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да процівомікробным прэпаратаў, інвазівным бактэрыяльным захворванням. Ён актыўна супрацоўнічае з рэгіянальнымі цэнтрамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
З 2009 г. Л. П. Цітоў з’яўляецца загадчыкам лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама прафесарам кафедры мікрабіялогіі з вірусалогіі і імуналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Уклад у навуку
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні Л. П. Цітова прысвечаны біялогіі, малекулярнай генетыцы і геноміцы патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў, клетачна — малекулярных механізмаў проціваінфекцыйонага і проціпухліннага імунітэту, ўплыву іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму чалавека, распрацоўцы метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапаталагічных станаў, рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да антыбактэрыйных сродкаў.
Упершыню ў былым СССР ім праведзены даследаванні ролі сістэмы камлементу ў патагенезе хранічных інфекцый і другасных імунадэфіцытных станаў, аутоіммунных і алергічных захворванняў, распрацаваны і ўкаранёны ў практыку аховы здароўя метады ацэнкі фактараў натуральнага імунітэту і спецыфічнай іммунарэакціўнасці арганізма на анамнестычныя бактэрыяльныя антыгены і мітагены.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе ім прапанаваны адмысловы раздзел па вывучэнню функцыі імуннай сістэмы ў дзяржаўную праграму ліквідацыі медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Пры Цэнтральнай навукова -даследчай лабараторыі МДМІ ў 1986 г. была арганізавана навуковая лабараторыя імуналогіі дзіцячага ўзросту з мэтай вывучэння ўплыву малых доз радыяцыі на імунную сістэму дзіцячага насельніцтва краіны. Ён з калегамі усталяваў спектр і глыбіню малекулярна — клеткавых парушэнняў імуннай сістэмы дзяцей у першыя тыдні/ месяцы пасля Чарнобыльскай аварыі і ў аддалены перыяд (1986—2008 гг.), пашкоджанні ДНК лімфацытаў. На падставе атрыманых дадзеных і назіранняў высунуў гіпотэзу фарміравання ў дзяцей радыяцыйна — індукаванага Т-клетачнага імунадэфіцыту.
Аўтар больш за 700 навуковых прац. Апублікаваў 23 метадычных рэкамендацый, пад яго рэдакцыяй выдадзены 31 зборнік навуковых прац. Мае 28 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік НАН Беларусі.
- Акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
- Акадэмік Расійскай акадэміі медыка -тэхнічных навук.
- Сябр рэдакцыйных саветаў навуковых часопісаў Беларусі: «Ахова здароўя», «Весткі НАН Беларусі, серыя медыцынскіх навук», Медыцына".
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]- Л. П. Цітову належыць ініцыятыва стварэння іммуналагічнай службы практычнай аховы здароўя ў Беларусі.
- Больш за 15 гадоў ён з’яўляўся галоўным імуналогам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
- З’яўляецца адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскага навуковага таварыства імунолагаў іалерголагаў, з 1986 па 2000 г. быў яго старшынёй.
- З 1995 г. і па ц. ч. узначальвае Беларускае навуковае медыцынскае таварыства эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і паразітолагаў.
- З 1986 г. — старшыня савета па абароне дысертацый пры БДМУ .
Міжнароднае прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- З 2000 г. — прадстаўнік Федэрацыі еўрапейскай мікрабіялагічных таварыстваў (FEMS) у Беларусі.
- У 1994 г. у якасці эксперта ўдзельнічаў у працы міжнароднай камісіі па вывучэнні медыцынскіх наступстваў найбуйнейшай у свеце аварыі на хімічным заводзе ў г. Бхопал (Індыя).
- У 2003 г. абраны ганаровым прафесарам Амерыканскага каледжа алергіі, астмы і імуналогіі (ACAAI).
- Сябра Еўрапейскай акадэміі алергалогіі і клінічнай імуналогі і (EAACI).
- Сябра Еўрапейскай федэрацыі імуналагічных таварыстваў (EFIS).
- Старшыня каардынацыйнага савета краін СНД па маніторынгу рэзістэнтнасці бактэрый да антыбіётыкаў.
- Сябра рэдакцыйных саветаў шэрагу міжнародных часопісаў: Health (CША), Journal of Medіcal Mіcrobіology (Іран), Central European Journal of Immunology (Польшча), Мікрабіялогіі, эпідэміялогіі і іммунабіялогіі (Расія), Праблемы вірусалогіі (Расія).
Навуковая школа
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтавана 9 дактароў і 37 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Двое з іх замежныя грамадзяне.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За доблесную працу».
- Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
- Ганаровая Грамата НАН Беларусі.
- Ганаровая Грамата Міністэрства аховы здароўя.
- Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік па агульнай i медыцынскай вірусалогii/в соавт.-Мн.: 1995.
- Анаэробная инфекция: этиология, патогенез, антибиотикотерапия.- Мн.: 1998.
- Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека/в соавт. — Мн.:2002.
- Иммунология: Терминологический словарь. — Мн.: 2004.
- Иммунология: терминологической словарь. — М.: 2008.
- Вирусология: терминологический словарь. — Мн.: 2009.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Титов Леонид Петрович: Библиография: 1972—2006. — Мн.: 2006.
- Титов Леонид Петрович //Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3 -х книгах. Книга 1. Учёные-земляки.- Горки. С.22-27.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Член-карэспандэнт ЦІТОЎ Леанід Пятровіч // Сайт НАН Рэспублікі Беларусь
- Леанід Пятровіч Цітоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Імунолагі Беларусі
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Мікрабіёлагі Беларусі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ