Лес Фантэнбло
Выгляд
Лес Фантэнбло (Forêt de Fontainebleau) — вялізны лясны масіў, які атачае замак і гарадок Фантэнбло ва Францыі ў 50 км на поўдзень ад Парыжа, які раскінуўся на плошчы 25 000 га і ўключае лясістыя ўзгоркі і даліны, парослыя верасам і уцёснікам балоты і скалы. З дрэў у лесе пераважаюць хвоя, дуб і бяроза.
Паводле Морыса Друона менавіта на паляванні ў лесе Фантэнбло кароль Францыі Філіп Прыгожы атрымаў інсульт, што прывяло да яго сканання ў замку Фантэнбло
Лес атрымаў сваю вядомасць дзякуючы палацу Фантэнбло, пабудаванаму ў XVI ст. для караля Генрыха II. У лесе Фантэнбло чэрпалі сваё натхненне мастакі барбізонскай школы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лес Фантэнбло