Лоеўская воласць
Лоеўская воласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата скасавання | 1926 |
Лоеўская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1926 года. Адміністрацыйны цэнтр — Лоеў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1864 годзе сяляне воласці адмовіліся ўносіць выкупныя плацяжы, падаткі і выконваць павіннасці. Аднак улады жорстка падавілі супраціўленне сялян. Праз 3 гады сялянскія выступленні ў воласці аднавіліся з-за адмовы плаціць нядоімкі па выкупчых і аброчных плацяжах. Хваляванні былі падаўлены толькі ў маі 1871 года[1][2].
Польская інтэрвенцыя
[правіць | правіць зыходнік]Напачатку сакавіка 1918 года воласць занялі войскі кайзераўскай Германіі[3]. Савецкая ўлада была ліквідавана, а воласць па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікай, далучана да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР[4]. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, воласць зноў апынулася пад савецкай уладай, у складзе Заходняй камуны РСФСР.
Старшыні валрэўкома
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Васілевіч Казека (снежань 1917 — ?)[3]
- Патапаў (20 чэрвеня — 2 ліпеня 1920)[3][5]
- Д. С. Сулейкін (2 ліпеня 1920 — ?)[3]
Першыя сакратары валаснога камітэта РКП(б)
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сялянская рэформа 1861 г. на Лоеўшчыне // Памяць... — С. 48—50.
- ↑ Крестьянское движение в России в 1870—1880 гг.: Сборник документов / Под редакцией П. А. Зайончковского; [Предисловие Н. М. Дружинина]. — М.: Наука, 1968. — 613 с. — С. 104—106.
- ↑ а б в г Ермакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.
- ↑ Грыцкевіч, А. Лоеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 389—390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 135. — Воп. 1. — Спр. 13. — Арк. 25.