Перайсці да зместу

Лоранд Этвеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лоранд Этвеш
венг.: Eötvös Loránd
Дата нараджэння 27 ліпеня 1848(1848-07-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1919(1919-04-08)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька József Eötvös[d]
Дзеці Ilona von Eötvös[d] і Rolanda von Eötvös[d]
Род дзейнасці фізік, матэматык, выкладчык універсітэта, навуковы работнік, палітык, інжынер, вынаходнік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц, Густаў Кірхгоф[3], Леа Кёнігсбергер[d][3] і Роберт Вільгельм Бунзен[3]
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лоранд (Роланд) фон Этвеш (венг.: Loránd Eötvös; 27 ліпеня 1848, Будапешт — 8 красавіка 1919) — венгерскі фізік.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім універсітэтах. 3 1871 у Будапешцкім універсітэце (з 1872 прафесар). Член Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэматычнага і фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіды. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад тэмпературы (1886; закон Этвеша). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890—1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы Будапешцкі ўніверсітэт і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Roland, baron von Eotvos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori MagyarországonEger: Líceum Kiadó, 2020. — С. 376. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 8 жніўня 2024.
  • Этвеш // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.