Перайсці да зместу

Лоўрэнс Саліван Рос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лоўрэнс Саліван Рос
19-ы губернатар Тэхаса[d]
18 студзеня 1887 — 20 студзеня 1891
Папярэднік John Ireland[d]
Пераемнік Jim Hogg[d]

Нараджэнне 27 верасня 1838(1838-09-27)
Смерць 3 студзеня 1898(1898-01-03)[1][2] (59 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Shapley Prince Ross[d][3]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лоўрэнс Саліван Рос (англ.: Lawrence Sullivan Ross; 27 верасня 1838, Бентанспарт, Тэрыторыя Аява — 3 студзеня 1898, акруга Бразас, Тэхас) — амерыканскі палітык, генерал арміі КША падчас Грамадзянскай вайны, 19-ы губернатар Тэхаса, каледжа Тэхаса.

Рос вырас у Рэспубліцы Тэхас, большая частка яго дзяцінства прайшла на мяжы з Мексікай, дзе яго продкі былі аднымі з заснавальнікаў горада Уэйка. Пасля школы ён паступіў у Бэйларскі ўніверсітэт і падчас летніх канікулаў прыняў удзел у бітве з каманчамі, у якім быў цяжка паранены. Скончыўшы адукацыю, Рос уступіў у шэрагі тэхаскіх рэйнджараў і ў 1860 годзе вызначыўся ў бітве каля ракі Піз, дзе «выратаваў» Сінтыю Паркер, захопленую каманчамі яшчэ дзіцем.

Калі Тэхас стаў часткай КША, Рос далучыўся да войска канфедэратаў. Прыняў удзел у 135 бітвах і стаў адным з самых маладых генералаў канфедэрацыі. Пасля Грамадзянскай вайны Рос непрацяглы час служыў шэрыфам акругі Мак-Ленан і, выйшаўшы ў адстаўку ў 1875 годзе, быў абраны дэлегатам канстытуцыйнага канвента Тэхаса. За выключэннем двух гадоў, калі ён служыў сенатарам штата, Рос наступнае дзесяцігоддзе правёў на сваім ранча. У 1887 годзе ён быў абраны 19-м губернатарам Тэхаса. За два тэрміны, праведзеных на гэтай пасадзе, Рос ініцыяваў пабудову новага Капітолія Тэхаса, спыніў «вайну соек і дзятлаў».

Зноскі

  1. Lawrence Sullivan Ross // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lawrence Sullivan Ross // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Geni.com — 2006.