Перайсці да зместу

Лукуга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукуга
Характарыстыка
Даўжыня
  • 320 км
Басейн 244 500 км²
Вадацёк
Выток Возера Танганьіка
Вусце Lualaba River[d] і Конга
 • Каардынаты 5°39′33″ пд. ш. 26°55′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Lualaba River[d] → Конга → Атлантычны акіян

Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лукуга (фр.: Lukuga) — рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток Луалабы, адзіная рака, якая выцякае з возера Танганьіка. Плошча басейна — 244 500 км².

Лукуга мае вялікую цікавасць для гідролагаў, бо аб’ём вады, якую рака нясе з возера, значна змяняецца час ад часу. Рачны сцёк з’яўляецца самым вялікім у траўні і найменшым у лістападзе, адпавядаючы сезонным ваганням ўзроўню вады ў возеры. Рака вельмі адчувальная да доўгатэрміновых зменаў клімату. З 1965 года сцёк мае тэндэнцыю да павелічэння, хоць поўны адток ракі Конга ў гэты ж перыяд часу памяншаецца.