Люблінскае ўзвышша
Выгляд
Люблінскае ўзвышша (польск.: Wyżyna Lubelska) — узвышша на паўднёвым усходзе Польшчы, у міжрэччы Віслы і Заходняга Буга.
Паверхня ўяўляе сабой узгорыстую раўніну, якая раздзеленая глыбокімі далінамі рэк (Вепш, Танеў) і ярамі. Пераважныя вышыні — 200—300 м, на поўдні — да 390 м (града Разточэ). Узвышша пераважна складаюць вапнякі і мергелі. Растуць лісцяныя і букава-піхтавыя лясы.
Большая частка тэрыторыі разараная: вырошчваецца пшаніца, цукровыя буракі, хмель, тытунь. Вялікія гарады: Люблін, Хэлм.