«Ляпіс-98» — рок-гурт, праект Сяргея Міхалка. Музыкі выконваюць старыя хіты «Ляпіса Трубяцкога» 1990-х і пачатку 2000-х гадоў. Стварэнне калектыву планавалася яшчэ ў 2010 годзе, аднак ён быў утвораны толькі 14 красавіка 2016 года ўдзельнікамі гурта «Brutto» і былымі ўдзельнікамі гурта «Ляпіс Трубяцкой». Першы выступ гурта адбыўся 21 красавіка 2016 года.[1]