Drezden

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Drezden
Дрэздэн
Drezden.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры нью-вэйв[ru], сінці-поп, краўт-рок, кіберпанк
Гады 2018 — нашы дні
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Кіеў
Мова песень руская
Лэйбл Саюз Мьюзік(руск.) бел.
Склад Сяргей Міхалок
Уладзімір Апсеніца
Віталь Цялезін
Іншыя
праекты
Brutto, Ляпіс-98(руск.) бел., Ляпіс Трубяцкі, Саша и Сирожа, Океан Ельзи, Без Билета, J:морс, Крамбамбуля, The Superboyz, Super Besse, Yellow Brick Road
drezden.by

«Drezden»беларуска-ўкраінскі электронны гурт[ru] Сяргея Міхалка[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

19 лютага 2018 года зявілася інфармацыя аб тым, што Сяргей Міхалок, лідар «Brutto» і шэрагу іншых гуртоў, арганізоўвае новы электронны праект, для фармавання ядра якога ён ужо заручыўся падтрымкай гітарыста «Океана Ельзі» Уладзіміра Апсеніцы і прадзюсара Віталя Цялезіна[3]. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі, у прыватнасці новай хвалі Германіі, і таіў мару стварыць свой гурт у гэтым жанры[4].

Разам з анонсам стварэння калектыву была распачата праца над аднайменным дэбютным альбомам гурта, выпуск якога адбыўся 30 жніўня 2018 года на лэйбле Саюз Мьюзік(руск.) бел.[5]. У той жа дзень выйшаў і кліп на загалоўны трэк кружэлкі «Drezden»[6].

Сам альбом «Drezden» атрымаў змешаную прэсу, а крытыкі не маглі пазбавіцца ад дакучлівых музычна-стылістычных асацыяцый з іншымі праектамі Міхалка: «Brutto», «Ляпісам Трубяцкім», «Ляпісам-98(руск.) бел.»[7][8][9]. Усяго з кружэлкі было выпушчана 4 сінгла («Drezden»[10], «Ронин»[11], «Айсберг»[12], «Каалы»[13]), на ўсе якія было знята па кліпу.

Адначасова з выпускам у свет дэбютнага альбома было абвешчана, што гурт ужо прыступіў да запісу другога[14]. Увосень 2018 года склад калектыву папоўнілі клавішнік Павел Міхалок (сын Сяргея Міхалка і ўдзельнік «Super Besse»), басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомы па выступах за «Ляпіс-98(руск.) бел.», «J:морс», «Без Билета», «Крамбамбулю», гітарыст Павел Вялічка з «Yellow Brick Road» і бубнач «Без Билета» Дзяніс Шураў, які ўжо супрацоўнічаў з Міхалком у гуртах «Brutto», «Ляпіс-98» і «Ляпіс Трубяцкі»[15].

Астатнія музыкі канцэртнага тура, пачатак якога запланаваны на восень 2019 года, стануць вядомыя пазней[16].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гастрольныя удзельнікі
  • Павел Міхалок — клавішныя (2018 –)
  • Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (2018 –)
  • Павел Вялічка — гітара (2018 –)
  • Дзяніс Шураў — ударныя (2018 –)
Вытворчасць

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2018 — «Drezden»
  • 2018 — «Ронин»
  • 2019 — «Айсберг»
  • 2019 — «Коалы»
  • 2019 — «Эдельвейс»

Зноскі

  1. Сергей Михалок создал новую «пост-советико-киберпанк» группу Drezden (руск.) . ByCard (19 лютага 2018). Праверана 18 верасня 2018.
  2. Сергей Михалок работает над проектом в духе Neue Deutsche Welle (руск.) . TUT.BY. 34mag (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. Лідер Brutto Сергій Міхалок запустив новий проект з гітаристом "Океану Ельзи" (укр.) . 24 Канал(укр.) бел. (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  4. "Мечтал создать электронную группу много лет": Сергей Михалок готовит сольный проект Drezden (руск.) . TUT.BY (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  5. Сергей Михалок создал новый сольный проект Drezden. Клип и альбом уже в Сети (руск.) . TUT.BY (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  6. Сергей Михалок выпустил новый альбом «Дрезден» (руск.) . БелаПАН (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  7. Ступников, Денис Drezden (проект Сергея Михалка) «Drezden» (руск.) . KM.RU (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  8. Ерофеев, Конрад «Напоминает интерьеры от элитных минских дизайнеров в стиле фьюжн»: Рецензия на новый альбом Михалка (руск.) . The Village (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  9. Мажаев, Алексей Рецензия: Drezden - «Drezden» *** (руск.) . InterMedia(руск.) бел. (10 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  10. Михалок выпустил первый альбом нового проекта Drezden. Как вам это? (руск.) . Kyky.org (31 жніўня 2018). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  11. 34mag «Ронин» – смотри новый клип группы Drezden (руск.) . 34mag (4 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  12. Сергей Михалок превратился в «Айсберг» (Видео) (руск.) . InterMedia(руск.) бел. (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  13. Корнийко, Елена Сергей Михалок выпустил клип на песню "Коалы" (руск.) . Gazeta.ua(укр.) бел. (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  14. 34mag Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка (руск.) . 34mag (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  15. Колесникова, Маша К проекту Сергея Михалка DREZDEN присоединился сын Паша Михалок (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (1 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2019. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  16. Самойленко, Александр; EvaLuna Ляпис 98 в очередной раз покорили Механику (руск.) . ROCK-UA.COM (7 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2019. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  17. Сергей Михалок выпустил альбом своего нового проекта Drezden (руск.) . Flow (31 жніўня 2018). Праверана 18 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]