Павел Алегавіч Булатнікаў
| Павел Булатнікаў | |
|---|---|
| Канцэрт «20 гадоў Рунэту» ў «Arena Moscow», 7 красавіка 2014 года. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Павел Алегавіч Булатнікаў |
| Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1972 |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | Беларусь |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | Спявак |
| Гады актыўнасці | 1989-па сённяшні дзень |
| Інструменты | Гітара, маракасы, перкусія |
| Жанры | Ска-панк, панк, рэгі |
| Калектывы |
Trubetskoy Ляпіс Трубяцкі Bad Informers Дуэт «Лицей» |
| Лэйблы | Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца |
| lyapis.com | |
Павел Алегавіч Булатнікаў (нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 года) — да 2014 года вакаліст і перкусіяніст мінскага гурта «Ляпіс Трубяцкі». Па распадзе гурта ў верасні 2014 года ўвайшоў у склад новага гурта Trubetskoy, які выконвае ў тым ліку і песні гурта «Ляпіс Трубяцкі»[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1987 па 1990 год — студэнт Мінскай культурна-асветніцкай вучэльні. З 1989 года ў якасці вакаліста ўдзельнічаў у гуртах «Лицей» (не блытаць з аднайменным расійским поп-гуртом) і «Bad Informers». Візітнай карткай Паўла ў той перыяд часу (1989—1995) былі вельмі доўгія валасы і велізарныя завушніцы.
У 1990 годзе паступіў у Інстытут культуры ў Мінску, дзе пазнаёміўся з Сяргеем Міхалком. У 1995 годзе скончыў інстытут. Увосень 1997 года быў запрошаны ў гурт «Ляпіс Трубяцкі» на ролю другога вакаліста. Першай песняй, выкананай Паўлам на канцэрце «Ляпісаў», стала «Почему любовь уходит». У ранніх кліпах («Ау», «В платье белом», «Ты кинула», «Сочи») Павел грае ролю гітарыста гурта, хаця ў запісе альбома «Ты кинула» ён удзелу не прымаў. За шмат гадоў удзелу ў гурце «Ляпіс Трубяцкі» Булатнікаў не зграў ніводнай ноты на гітары, хоць граць на акустычнай гітары Павел умее.
Жанаты. Выхоўвае дачку.
Зноскі
- ↑ «Ляпіс Трубяцкі» падзяліўся на Trubetskoy і Brutto(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 22 мая 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. БУЛАТНІКАЎ ПАВЕЛ (Булатников Павел, Bulatnikov Pavel) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 45. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на афіцыйным сайце «Ляпіс Трубяцкі»