Літоўская кінастудыя
Выгляд
Літоўская кінастудыя | |
---|---|
Заснаванне | 1940 |
Размяшчэнне | |
Прадукцыя | фільм |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | lfs.lt |
Літоўская кінастудыя (літ.: Lietuvos kino studija) — кінастудыя, якая займаецца вытворчасцю мастацкіх і дакументальных фільмаў і тэлесерыялаў. Была заснавана пад назвай «Каўнаская кінастудыя» ў 1940 годзе ў Каўнасе, Літоўская ССР. У 1949 годзе была перабазавана ў Вільнюс і пачала называцца «Літоўская кінастудыя хранікальна-дакументальных фільмаў».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У час Вялікай Айчыннай вайны студыя была закрыта. Пасля вызвалення Літвы савецкімі войскамі ў 1944 годзе была адноўлена. З 1944 па 1954 год называлася «Літоўская кінастудыя мастацкіх і хранікальна-дакументальных фільмаў». C 1956 года стала насіць сучасную назву.
Фільмы
[правіць | правіць зыходнік]- Ніхто не хацеў паміраць (1965)
- Не памятаю аблічча твайго (1988)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Официальный сайт Архівавана 17 кастрычніка 2020.