Шапка дыяметрам 4—8 см, пукатая, потым пляскатая, з хваліста-сагнутым краем, белая, пазней ледзь жаўтавата-бураватая. Пласцінкі рэдкія, шырокія, прырослыя зубцом, белыя, потым крэмавыя або шараватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, потым часта амаль пустая ў сярэдзіне, белая, каля асновы з апушкай міцэлію.