Магнус Вісландэр
Агульная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 лютага 1964[1] (60 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Швецыя | |||||||||
Рост | 194 см | |||||||||
Вага | 94 кг | |||||||||
Кідковая рука | правая | |||||||||
Пазіцыя | лінейны | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | завяршыў кар'еру | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сландэр (шведск.: Hans Einar Magnus Wislander, нар. 22 лютага 1964, Гётэбарг, Швецыя) — знакаміты шведскі гандбаліст, двухразовы чэмпіён свету, 4-разовы чэмпіён Еўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. У 2000 годзе па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі гандболу быў прызнаны найлепшы гандбалістам планеты ў XX стагоддзі[2]. Завяршыў гульнявую кар'еру ў 2005 годзе.
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]На клубным узроўні Магнус Вісландер выступаў за «Рэдбергслідс» з роднага Гётэбарга з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 гады, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісландэр двойчы выйграваў Кубак ЕГФ (1998, 2002), а ў 2000 годзе гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клуб саступіў іспанскай «Барселоне».
У складзе «Рэдбергслідса» Вісландэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швецыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003), а ў складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Германіі (1994—1996, 1998—2000).
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Усяго за зборную Швецыі ў 1985—2004 гадах Вісландэр правёў 384 матчы (найбольш сярод шведскіх ігракоў)[3] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім больш за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісландэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швецыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісландэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым яго вынікам сталі 9 галоў у браму Іспаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сіднеі (перамога Швецыі 32:25).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 годзе Магнус Вісландэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам года.
Зноскі
- ↑ Magnus Wislander // Кіль — 1904. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Турчина — лучшая гандболистка века // Коммерсантъ. — 20-06-2000. — № 109. — С. 15.
- ↑ Elit Herrar Stora Grabbar (шведск.) (pdf). Svensk handboll (9 лютага 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Магнус Вісландэр — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Вісландэр на сайце МАК (англ.) (фр.)
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Гётэбаргу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Гандбалісты паводле алфавіта
- Гандбалісты Швецыі
- Ігракі зборнай Швецыі па гандболе
- Ігракі ГК Рэгбергслідс
- Ігракі ГК Кіль
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года