Магілёўскі абласны суд
Выгляд
Магілёўскі абласны суд | |
---|---|
Інстанцыя | суд першай інстанцыі, суд апеляцыйнай інстанцыі, суд касацыйнай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Магілёўская вобласць |
Мовы справаводства | беларуская і руская |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Ігар Браніслававіч Прошка |
Зала пасяджэнняў | |
Месцазнаходжанне | Магілёў |
Адрас | 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 85 |
Магілёўскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Магілёўскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Магілёве па адрасе вул. Першамайская, 85.
Магілёўскі абласны суд складаецца з 22 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Браніслававіч Прошка (старшыня)
- Сяргей Анатольевіч Конеў (першы намеснікі)
- Святлана Віктараўна Бурака (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах)
- Аляксандр Пятровіч Раманаў (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)
Зноскі
- ↑ Структура судов / Областной суд Архівавана 19 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка Магілёўскага абласнога суда на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Архівавана 12 кастрычніка 2018.