Магілёўскі скарб (1936)
Магілёўскі скарб (1936) – найбуйнейшы манетны скарб на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Закладзены ў 1790-я. Захоўваецца ў Эрмітажы (Санкт-Пецярбург).
У лістападзе 1936 калгаснік вёскі Ільінка Магілёўскага раёна П.І. Казлоў пад час пракладкі каналізацыі ў Магілёве знайшоў гліняны зачынены збанок. Той збанок калгаснік перадаў дзяржаве. Навукоўцы, што адчынілі збанок выявілі ў ім 476 залатых еўрапейскіх дукатаў 16-17 стагоддзяў. Савет Народных Камісараў БССР выдаў прэмію Казлову памерам у 3000 рублёў.
Скарб трапіў у Дзяржаўнае Захаванне Каштоўных Металаў СССР у Маскве.
У 1940 годзе Дзяржаўны Эрмітаж СССР праводзіў адбор цікавых для сябе манет, але ў сувязі з вайной патрапілі яны да навукоўцаў у музей толькі ў 1946 годзе. З 476 манет захавалася 466.