Магілёўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Магілёўскі раён
Герб
Coat of Arms of Mahiloŭ, Belarus.png
Сцяг
Сцяг г. Магілёў.gif
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Магілёў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,94 %, руская 24,3 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,51 %, руская 67,35 %[1]
Насельніцтва (2009)
43 166 чал.[1] (3-е месца)
Шчыльнасць 22,63 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 93,07 %,
рускія — 5,02 %,
украінцы — 1,03 %,
іншыя — 0,88 %[1]
Плошча 1 895,40[2] км² (3-е месца)
Магілёўскі раён на карце
Часавы пояс +2

Магілёўскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў. Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

24% плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка, Поўна с Лознеўкай, Дубровенка, Лахва с Лахвіцай и Жыварэзкай; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея.

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны, мінеральныя воды.

Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. Скасаваны 16 верасня 1959 года, адноўлены 30 ліпеня 1966 года.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 42,3 тыс. чалавек (без уласна Магілёва з насельніцтвам 372 тыс. чал.). Усяго налічваецца 279 сельскіх населеных пунктаў. 19,3 тыс. человек (43% ад агульнай колькасці жыхароў раёна) пражывае ў аграгарадках.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтадарогі на Бабруйск, Мінск, Оршу, Чэрыкаў, Гомель. Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Раён падзяляецца на 15 сельскіх саветаў:[3] Буйніцкі, Вейнянскі, Вендаражскі, Дашкаўскі, Заводскаслабадскі, Кадзінскі, Княжыцкі, Махаўскі, Мастоцкі, Нядашаўскі, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі.

Культура, адукацыя, друк[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай "Прыдняпроўская Ніва", гл. [1]. Наклад - каля 4450 асобнікаў (2010). Заснавальнік - Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашкаўскі парк
  • Заасад (прыпынак "Буйнічы")
  • Мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле"
  • Палыковіцкая крыніца
  • Царква Покрыва Маці Божай XVIII ст. у в. Вейна

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Даныя на красавік 2011 года
герб Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці сцяг

РаёныАсіповіцкіБабруйскіБыхаўскіБялыніцкіГлускіГорацкіДрыбінскіКасцюковіцкіКіраўскіКлімавіцкіКлічаўскіКраснапольскіКруглянскіКрычаўскіМагілёўскіМсціслаўскіСлаўгарадскіХоцімскіЧавускіЧэрыкаўскіШклоўскі