Перайсці да зместу

Май-май

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Май-май або маі-маі — агульная назва апалчэнняў мясцовага насельніцтва, якія дзейнічаюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК). Большасць з іх была створана, каб супрацьстаяць уварванню кангалезскіх паўстанцкіх груп з Руанды. Некаторыя атрады сфармаваліся, каб выкарыстоўваць вайну ў сваіх інтарэсах шляхам рабавання, згону жывёлы або бандытызму.

Групы ўзначальваюць палявыя камандзіры, старэйшыны плямёнаў, вясковыя кіраўнікі і/або палітычна матываваныя члены супраціву. Розныя атрады апалчэнняў у розны час уступалі ў саюз з рознымі нацыянальнымі і замежнымі ўрадавымі і партызанскімі фракцыямі.

Назва паходзіць ад слова «maji», якое пазначае ваду на мове суахілі, паколькі апалчэнцы апырскваюць сябе вадой для абароны ад куль[1].