Руанда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Руанда
Republika y'u Rwanda
République du Rwanda
Republic of Rwanda
Flag of Rwanda.svg Герб Руанды
Сцяг Руанды Герб Руанды
Rwanda in its region.svg
Гімн: «Rwanda Nziza»
Дата незалежнасці 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі)
Афіцыйная мова французская, руанда, англійская
Сталіца Кігалі
Найбуйнейшы горад Кігалі
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Поль Кагамэ
П'ер Дамьен Хабумурэм'і
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
144-я ў свеце
26 338 км²
5,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

10 746 311 чал. (91-я)
421 чал./км²
ІРЧП (2007) 0.460 (нізкі) (167-ы)
Валюта Руандыйскі франк[1]
Інтэрнэт-дамен .rw
Код ISO (Alpha-2) RW
Код ISO (Alpha-3) RWA
Код МАК RWA
Тэлефонны код +250
Часавыя паясы +2

Руанда, Рэспубліка Руанда — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Сталіца — Кігалі. Кіраўнік дзяржавы — Поль Кагамэ. Плошча=26,338 тыс. км.кв. Насельніцтва=9,038 млн чал. (2005 г.). Грашовая адзінка — Руандыйскі франк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнымі насельнікамі тэрыторыя Руанды былі пігмеі-тва. Не пазней за 1 тысячагоддзе н. э. тут пасяліліся банту, якія стварылі культуру Урэвэ, носьбіты якой займаліся земляробствам, былі добра знаёмы з металургіяй і вырабам керамікі. У XVI ст. узнікла дзяржава тутсі на чале з манархам-мвамі. Яе пашырэнне суправаджалася складваннем эліты з ліку тутсі, што займаліся жывёлагадоўляй, і падпарадкаваннем земляробчага насельніцтва хуту.

У 1898 г. Руанда анексіравана Германіяй і далучана да германскай Усходняй Афрыкі. У 1916 г. Руанду акупіравала Бельгія, якая пасля Першай сусветнай вайны атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне Руандай. З 1946 г. Руанда — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Бельгіі. У 1959 г. прадстаўнікі хуту заснавалі Рух за эмансіпацыю (з 1960 г. Рэспубліканска-дэмакратычны рух Пармехуту, РДР Пармехуту) на чале з Г.Кайібандам. На першых усеагульных выбарах 1961 г. перамог РДР Пармехуту. У верасні 1961 г. скасавана манархія, што суправаджалася сутыкненнямі паміж хуту і тутсі, у выніку чаго каля 200 тысяч тутсі знайшлі прытулак ва Угандзе.

1 ліпеня 1962 г. абвешчана незалежнасць Руанды, першым прэзідэнтам стаў Г.Кайібанда. У снежні 1963 г. адбыліся новыя сутыкненні паміж хуту і тутсі, пачалося выцясненне тутсі з дзяржаўнага апарату. У ліпені 1973 г. ваенныя на чале з генералам Ж.Хаб’ярыманам здзейснілі дзяржаўны пераварот. У снежні 1978 г. прынята новая канстытуцыя Руанды, Хаб'ярымана абраны прэзідэнтам краіны. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй абвешчаны Нацыянальны рух за развіццё (заснаваны ў 1975 г.). У кастрычніку 1990 г. з тэрыторыі Уганды ў Руанду ўварваліся ўзброеныя атрады Патрыятычнага руандыйскага фронту (ПРФ), створанага эмігрантамі-тутсі. 4 жніўня 1993 г. паміж ПРФ і ўрадам Руанды падпісана пагадненне аб спыненні агню і стварэнні кааліцыйнага ўрада. 6 красавіка 1994 г. быў збіты самалёт, на якім ляцнў Хаб'ярымана, і ён загінуў, у чым абвінавацілі тутсі. Міліцыя хуту пачала масавае фізічнае знішчэнне тутсі; у выніку генацыду загінулі да 1 млн чалавек. У адказ ПРФ разгарнуў наступленне і авалодаў усёй тэрыторыяй Руанды. Больш за 2 млн хуту ўцяклі ў суседнія краіны. У ліпені 1994 г. прэзідэнтам Руанды абвешчаны выхадзец з хуту П.Бізімунгу, віцэ-прэзідэнтам — выхадзец з тутсі П.Кагаме. У 1997 г. войскі Руанды дапамаглі скінуць рэжым Мабуту Сесе Сека ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а з верасня 1998 г. удзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце ў гэтай краіне. У красавіку 2000 г. новым прэзідэнтам Руанды абраны П.Кагаме.

У лютым 2019 г. Руанда зачыніла мяжу з Угандай, пасля таго, як П. Кагаме абвінаваціў Ё. Мусевені у падтрымцы груп, якія спрабуюць звергнуць яго і адвольна затрымоўваць грамадзян Руанды[3].

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назва «руандыйскі франк» — паводле Вялікай савецкай энцыклапедыі (гл. раздзел Спасылкі).
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  3. East African traders to sue Uganda and Rwanda over border dispute (англ.)(недаступная спасылка). African News Agency (3 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]