Майкл Маркс
Майкл Маркс | |
---|---|
англ.: Michael Marks | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, адзін з заснавальнікаў кампаніі Marks & Spencer |
Дата нараджэння | 1859[1] ці 1863[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1907[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Hannah Cohen[d] |
Дзеці | Rebecca Sieff[d], Elaine Marks[d], Simon Marks, 1st Baron Marks of Broughton[d], Miriam Marks[d] і Mathilda Marks[d] |
Майкл Маркс (англ.: Michael Marks, чэрвень 1859, Слонім — 31 снежня 1907) — брытанскі прадпрымальнік, адзін з сузаснавальнікаў кампаніі Marks & Spencer.
Нарадзіўся ў Слоніме ў яўрэйскай сям'і. У маладосці эміграваў у Англію.
Пасяліўся ў Лідс, дзе размяшчалася кампанія Brran, вядомая тым, што давала працу яўрэйскім імігрантам. У 1884 годзе пазнаёміўся з Ісакам Дэўгірстам — уладальнікам аднаго са складоў-магазінаў. Падпісаў з ім дамову, згодна з якой гандляваў яго вырабамі па-за межамі Лідса. Гэты бізнес аказаўся настолькі прыбытковым, што неўзабаве Маркс атрымаў фінансавую самастойнасць.
Праз дзесяць гадоў Маркс вырашыў, што каб развівацца далей ён павінен знайсці сабе партнёра. Маркс зрабіў прапанову Ісаку Дэўгірсту, аднак той адмовіўся, прапанаваўшы кандадатуру Тома Спенсера. Спенсер пагадзіўся і ўклаў першыя £300 у агульны бізнес.
Дзякуючы мінуламу досведу, а таксама магчымасці вызначаць кошты непасрэдна ў вытворцы, прадпрымальнікі маглі развіваць сетку крамаў, адкрываючы новыя ў такіх гарадах як Манчэстэр, Бірмінгем, Ліверпул, Мідлсбра, Шэфілд, Брысталь, Сандэрленд, Кардыф.
Склад-крама адчыненая ў Манчэстэры ў 1897 стала галоўнай сядзібай імперыі, дзе сёння працуе 70 000 чалавек, а сама кампанія каштуе 7 мільярдаў фунтаў.
Маркс памёр у 1907 годзе як брытанскі грамадзянін, якім стаў 5 мая 1897.
Зноскі
- ↑ Michael Marks
- ↑ а б Lundy D. R. Michael Marks // The Peerage