Перайсці да зместу

Майсей Навумавіч Шапіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Навумавіч Шапіра
Дата нараджэння 14 красавіка 1884(1884-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1970(1970-06-29) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія, артапедыя, траўматалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майсей Навумавіч Шапіра (14 красавіка 1884, Мінск — 29 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі хірург, артапед, траўматолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1940). Брат Льва Навумавіча Шапіра[1].

Дзяцінства і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Майсей Шапіра з бацькамі ў 1907 годзе.

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча (Навума Майсеевіча) Шапіра. Акрамя Майсея ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Леў Навумавіч Шапіра — хірург, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — уролаг.

Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра  (руск.) прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2].

У 1903—1908 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Венскага ўніверсітэта[3]. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1909 годзе.

У час Першай і Грамадзянскай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну — малодшы лекар палка на Турэцкім фронце, у Грамадзянскую вайну — урач Мінскага пяхотнага палка[1].

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе па адрасе Койданаўская, 19 (сучасны адрас будынка вул. Рэвалюцыйная, 15) была заснавана прыватная хірургічная лячэбніца М. Н. Шапіры, якая была разлічана на 6 ложкаў[4]. З 1923 — асістэнт хірургічнай клінікі БДУ. У 1927—1941 і 1945—1957 гг. у Мінскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1927 годзе арганізаваў і ўзначаліў першую ў Беларусі кафедру артапедыі, адначасова арганізаваў спецыялізаваную артапедычную амбулаторыю і кіраваў ёю. Паралельна ў 1930—1941 гг. працаваў у клініцы артапедыі i траўматалогіі Беларускага НДІ фтызіятрыі, артапедыі i нейралогіі (у 1945—1950 гг. яго дырэктар). У 1936 годзе ў Ленінградзе, у клініцы прафесара Г. І. Турнера  (руск.), абараніў доктарскую дысертацыю[1].

У 1941—1945 гг. галоўны хірург эвакашпіталяў i намеснік наркома аховы здароўя Кіргізскай ССР, адначасова загадчык кафедрай шпітальнай хірургіі Фрунзенскага медыцынскага інстытута.

У Мінск М. Н. Шапіра вярнуўся 4 ліпеня 1944 года[1]. У 1945—1950 гг. галоўны траўматолаг БССР i загадчык кафедрай артапедыі i ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Арганізатар артапедычнай дапамогі ў Беларусі.

Выйшаўшы на пенсію, ён стаў бясплатна кансультаваць складаных хворых у інстытуце артапедыі, у ваенным шпіталі, у бальніцах[1].

Як напісала пра яго ў некралогу прафесар Р. М. Мініна[1]:

" М. Н. Шапіра быў адным з буйных артапедаў, выдатным лектарам, выключна дасціпным чалавекам, які валодаў вялікай логікай і пранікнёнасцю. Адметнай рысай Майсея Навумавіча быў непаўторны аптымізм. У яго асобе мы страцілі таленавітага настаўніка, чалавека вялікай культуры, вялікага розуму і высокагуманнага лекара». "

Зноскі

  1. а б в г д е Старая фотография (руск.)
  2. Елена Левитман. Семейный альбом. Библиотека журнала "МИШПОХА".
  3. Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. (руск.)
  4. Пазней у гэтым будынку размяшчаўся Інбелкульт
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — С. 373. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.