Перайсці да зместу

Майсей Эмануілавіч Кашук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Эмануілавіч Кашук
Дата нараджэння 20 снежня 1899(1899-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1961(1961-09-22) (61 год)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1949)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Майсей Эмануілавіч Кашук (20 снежня 1899, г. Кішынёў, Малдова — 22 верасня 1961) — урач-афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук (1949), старшы навуковы супрацоўнік (1939), прафесар (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1925).

Працаваў у г. Ізюм (Украіна, з 1925, урач-афтальмолаг), Адэскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1930—1935), Адэскім медыцынскім інстытуце (1935—1937), Украінскім эксперыментальным інстытуце вочных хвароб (1937—1941 і 1945—1952), Ульянаўскай абласной бальніцы (1952—1954), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1961, загадчык кафедры вочных хвароб).

Навуковыя інтарэсы: фізіялогія і паталогія органаў зроку; дыягностыка і лячэнне вочных хвароб; афтальмахірургія; скразная перасадка рагавіцы; адслойка сятчаткі; глаўкома; катаракта.

Ордэн «Знак Пашаны» і інш.

Зноскі

  • Офтальмологические наблюдения при артериальной гипертонии : диссертация … доктора медицинских наук / Моисей Эммануилович Кашук. — Одесса, 1947.
  • Кашук Майсей Эмануілавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 531. — 616 с.: іл., карты.
  • Моисей Эммануилович Кашук : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1961. — № 12. — С. 69.
  • Памяти Моисея Эммануиловича Кашука // Вестник офтальмологии. — 1962. — № 1. — С. 94.