Майсей Якаўлевіч Гінзбург
Майсей Якаўлевіч Гінзбург | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 мая (4 чэрвеня) 1892[1] ці 4 чэрвеня 1892[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1946[4][5][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Масква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майсей Якаўлевіч Гінзбург (23.5(4.6).1892, Мінск — 7 студзеня 1946, Масква) — савецкі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў АМ у Мілане (1914) і архітэктурны факультэт Рыжскага політэхнічнага інстытута (1917). Адзін з арганізатараў АСА (1925), адказны рэдактар часопіса «Сучасная архітэктура» (з 1926). Унёс важны ўклад у тэорыю і практыку АСА (праект Дома Саветаў у Махачкале, 1926; Дом урада, цяпер будынак універсітэта, у Алма-Аце, 1930, і інш.). У 1928—32 распрацаваў праекты эканамічных жылых ячэек з рацыянальнай планіроўкай, а таксама жылых дамоў з абагульненым камунальна-бытавым абслугоўваннем (дома на М. Броннай, 1926, і вул. Чайкоўскага, 1928—30, у Маскве). Стварыў шэраг буйных праектаў планіроўкі (Чарнікоўскі прамысловы раён каля Уфы, 1931, раённая планіроўка Паўднёвага берага Крыму, 1930-я гг., — не ажыццёўлены), комплекс санаторыя ім. Г. К. Арджанікідзэ ў Кіславодску (з суаўтарамі, 1935-37). З 1921 выкладаў у маскоўскім ВХУТЕМАС (з 1923 — прафесар) і Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы ім. Н. Э. Баўмана.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1638-ginzburg-moisej Праверана 7 мая 2023.
- ↑ а б Гинзбург Моисей Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Гинзбург Моисей Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Moisei Ginzburg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.