Макар’еў (руск.: Мака́рьев) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар’еўскага раёна Кастрамской вобласці. Узнік як слабада пры Макар’ева-Унжанскім манастыры. Насельніцтва — 6695 чал. (2016). Макар’еў размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Кастрамской вобласці, у нізоўі ракі Унжы, на яе правым беразе. Адлегласць ад абласнога цэнтра — Кастрамы — 186 кіламетраў, ад чыгуначнай станцыі Нея (на лініі Буй — Кацельніч) — 53 км, ад чыгуначнай станцыі Мантурава — 76 км.