Перайсці да зместу

Маладая Эстонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маладая Эстонія
Краіна
Тып арганізацыі культурны рух[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1905

«Маладая Эстонія» (эст.: Noor-Eesti) ― літаратурна-мастацкая эстонская група, якая існавала ў 1905―1915 гг.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 годзе Мікалай II дазволіў адкрыць прыватныя школы з навучаннем на эстонскай мове. Больш шырокую адукацыю моладзь атрымлівала ў навучальных установах Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Тарту, Мюнхена, Хельсінкі, дзе знаёмілася з мастацкім жыццём гэтых гарадоў, пераймаючы асаблівасці тамтэйшага сімвалізму, імпрэсіянізму і мадэрнізму.

Шэраг маладых эстонскіх пісьменнікаў і мастакоў у 1905 годзе ўтварылі літаратурна-культурную групу «Noor-Eesti» — «Маладая Эстонія». Ініцыятарам гурта быў пісьменнік Густаў Суйтс. У групу ўваходзілі яго сябры: пісьменнікі Фрыдэберт Туглас, Вільям Грунтхаль, Ёханес Аавік, Антон Тамсаарэ, мастакі Мікалай Трыйк, Конрад Мягі, Крысціян Раўд, Аляксандр Тас.

Маніфестам гурта з’явілася сачыненне, напісанае паэтам Густавам Суйтсам (1883—1956): «Застанемся эстонцамі, але станем і еўрапейцамі!» «Маладая Эстонія» супрацоўнічала з Таварыствам народнай адукацыі Эстоніі (АНАЭ), з Таварыствам эстонскай літаратуры (АЭЛ), з групай «Сіуру»

З пачаткам Першай сусветнай вайны младаэстонцы выступалі на антываенных пазіцыях.