Травяністыя расліны ці хмызнякі, рэдка дрэвы з простымі, звычайна пальчата-расчлененымі лістамі. У аснове кветкі часта маецца «знешняя чашачка», утвораная верхавіннымі лістамі. Чашачка і вяночак пяцічленныя. Пялёсткі вяночка свабодныя ці ў аснове зрослыя. Пяць тычынак знешняга круга рэдукаваныя, унутраныя — шматлікія (у выніку расшчаплення) і зрослыя ніцямі ў трубачку, якая акружае гінецэй, кожны пыльнік толькі з двума пылковымі гнёздамі. Пылковае зерне буйное са складанаскульптурнай экзінай. Песцік з трох-шасці пладалісцікаў, апакарпных, слупок адзін ці некалькі. Завязь верхняя. Плады сухія — каробачкі ці аднанасенныя арэхі.
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6