Мануэль Годэд
Мануэль Годэд | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1936[2][1] (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] і Нацыяналістычная фракцыя (Іспанія) |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мануэль Годэд (вык. Manuel Goded; 15 кастрычніка 1882 — 12 жніўня 1936) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў пяхотнае вучылішча ў Таледа, Вышэйшую ваенную школу. З 1913 — афіцэр Генеральнага штаба. У 1924—1927 гадах ён вызначыўся ў баявых дзеяннях у Марока. Быў начальнікам штаба ў генерала Хасэ Санхурха.
Спачатку падтрымліваў дыктатуру генерала Мігеля Прыма дэ Рыверы, але затым стаў яе праціўнікам, у сувязі з чым быў аддадзены пад суд і звольнены ў рэзерв.
Пасля адстаўкі генерала Прыма дэ Рыверы Годэд вярнуўся на службу: у 1930-м ён стаў намеснікам ваеннага міністра. У 1931 годзе прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба. У жніўні 1932-га Годэд прыняў удзел у ваенным паўстанні на чале з генералам Санхурха (так званай «санхурхадзе»), пасля няўдачы якога зноў быў адхілены ад актыўнай дзейнасці.
У 1934 годзе ўдзельнічаў у падаўленні паўстання рабочых у Астурыі. У 1935-м быў прызначаны камандуючым войскамі на Балеарскіх астравах.
У пачатку 1936 года далучыўся да ваеннай змовы супраць урада Рэспублікі, накіраванага на прадухіленне прыходу да ўлады левага Народнага Фронту. 19 ліпеня Годэд узначаліў паўстанне на Балеарскіх астравах, якое прывяло да таго, што апазіцыянеры ўсталявалі кантроль над Маёркай і Івісай. Затым ён узначаліў паўстанне ў Барселоне, але пацярпеў паражэння. У ходзе баёў Годэд трапіў у палон.
Знаходзіўся ў зняволенні на караблі «Уругвай», пераўтвораным у турму. Быў адданы суду і прысуджаны да расстрэлу.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
- Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Manuel Goded Llopis // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Manuel Goded Llopis // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900