Марыя Бадэнская (1782—1808)
Марыя Бадэнская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Marie von Baden | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўгуста Вялікабрытанская | ||||||
Пераемнік | Вікторыя Луіза Пруская (як герцагіня Браўншвайга) |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 верасня 1782[1] |
||||||
Смерць |
8 снежня 1808[3] (26 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цэрынгены → Браўншвайг-Беверны | ||||||
Імя пры нараджэнні | Марыя Лізавета Вільгельміна | ||||||
Бацька | Карл Людвіг Бадэнскі | ||||||
Маці | Амалія Гесэн-Дармштацкая[d] | ||||||
Муж | Фрыдрых Вільгельм Браўншвейг-Вольфенбютэльскі[d][5] | ||||||
Дзеці | Karl II, Duke of Brunswick[d], William, Duke of Brunswick[d][6] і unnamed daughter von Braunschweig-Wolfenbüttel[d][6] | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Лізавета Вільгельміна Бадэнская (ням.: Marie Elisabeth Wilhelmine von Baden; 7 верасня 1782[1], Карлсруэ[2] — 8 снежня 1808[3], Брухзаль[4]) — прынцэса з Бадэнскага дому, у замужжы герцагіня Браўншвайг-Вольфенбютэльская, княгіня Браўншвайг-Вольфенбютэля і Эльса. Малодшая сястра расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя нарадзілася 7 верасня 1782 года ў Карлсруэ і была пятым дзіцем і пятай дачкой спадчыннага прынца Карла Людвіга Бадэнскага і яго жонкі Амаліі Гесэн-Дармштацкай[7]. Яе бацькі былі кузенамі: маці Карла Людвіга, Караліна Луіза Гесэн-Дармштацкая, была роднай сястрой Людвіга IX, бацькі Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Бабуляй Марыі па маці была Генрыэта Караліна Пфальц-Біркенфельдская, а дзедам па бацьку — вялікі герцаг Карл Фрыдрых Бадэнскі[8]. Марыя выхоўвалася разам з сёстрамі ў цёплым сямейным атачэнні і атрымала добрую адукацыю: дзяўчынка вывучала еўрапейскія мовы (у прыватнасці, французскую), геаграфію, гісторыю, асновы філасофіі, нямецкую і сусветную літаратуру.
1 лістапада 1802 года ў Карлсруэ прынцэса Марыя Бадэнская выйшла замуж за герцага Фрыдрыха Вільгельма Браўншвайг-Вольфенбютэльскага, чацвёртага сына герцага Карла Вільгельма Фердынанда Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і прынцэсы Аўгусты Гановерскай. Марыі на момант вяселля было дзевятнаццаць, Фрыдрыху — трыццаць адзін. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей[8]:
- Карл Фрыдрых Аўгуст Вільгельм (30 кастрычніка 1804 — 19 жніўня 1873) — герцаг Браўншвайга; нежанаты, дзяцей не меў.
- Вільгельм Аўгуст Людвіг Максіміліян Фрыдрых (25 красавіка 1806 — 18 кастрычніка 1884) — герцаг Браўншвайга; нежанаты, дзяцей не меў.
- Мёртванароджаная дачка (16 красавіка 1808)
У 1806 годзе свёкар Марыі бег ад войскаў Напалеона ў Альтану, дзе сканаў ад ран 10 лістапада, атрыманых у бітве пры Аўэрштэце месяцам раней. Марыя, якая ў той час знаходзілася ў Прэнцлау, разам са свякрухай наведала Карла Вільгельма Фрыдрыха на божай пасцелі, але калі французская армія рушыла ў бок Гамбурга, брытанскі пасол параіў ім абедзвюм бегчы; Марыя і Аўгуста вымушаны былі кінуць герцага пры смерці. Жанчыны атрымалі запрашэнне прыехаць у Швецыю ад караля Густава IV Адольфа, зяця Марыі. Аўгуста вырашыла застацца з пляменніцай Луізай Аўгустай Дацкай у Аўгустэнбаргу; Марыя ж прыняла прапанову і разам з дзецьмі далучылася да караля і каралевы Швецыі ў Мальмё, дзе каралеўская сям’я спынілася без каралеўскага двара, паколькі краіна ў той момант знаходзілася награні войны[9]. Муж Марыі атрымаў дазвол імператара застацца ў Альтане.
Брат Марыі, спадчынны прынц Бадэнскі, быў жанаты з Стэфаніяй Багарнэ і з’яўляўся прыхільнікам Напалеона; падчас уцёкаў сястры ў Швецыю ён сустрэўся з імператарам у Берліне. Напалеон адмовіўся ад сустрэчы з мужам Марыі, але паведаміў, што будзе рады бачыць яе саму; Карл напісаў сястры і папрасіў прыбыць у Берлін на сустрэчу з імператарам, дзе яна магла б выступіць ад імя мужа ў якасці пасла Браўншвайга. Марыя прыняла запрашэнне і ў адзіночку адправілася ў Берлін, аднак была спынена ў Штральзундзе па загадзе мужа[10], які лічыў, што Напалеон збіраецца выдаць Марыю замуж за свайго брата Жэрома[11]. Фрыдрых Вільгельм, як лічылі сучаснікі, шчыра кахаў жонку і наведваў яе інкогніта ў Швецыі двойчы, нягледзячы на тое, што Швецыя лічылася Напалеонам варожай тэрыторыяй[12]. Марыя вярнулася да сястры ў Мальмё.
Пражыванне ў Мальмё ўдалечыні ад двара, які размяшчаўся ў Стакгольме, накладвала пэўны адбітак на каралеўскую сям’ю. Марыя адкрыта сумавала і пачувала сябе абмежаванай, знаходзячыся ў ізаляцыі ад грамадства; свайго зяця-караля яна знаходзіла настолькі строгім і тэмпераментным, што ледзь ужывалася з ім[13]. У маі 1807 года цяжарная каралева Фрыдэрыка пакінула Мальмё, каб нарадзіць у прысутнасці двара. Марыя збіралася з’ехаць разам з сястрой, але Фрыдрых Вільгельм запатрабаваў вяртання жонкі ў Германію[14]. У тым жа годзе герцагства Браўншвайг-Вольфенбютэль, якое належала Фрыдрыху Вільгельму, было ўключана ў склад каралеўства Вестфалія, якім стаў кіраваць Жэром Банапарт.
Неўзабаве пасля вяртання да мужа Марыя зацяжарыла. Роды праходзілі цяжка і дзіця (дзяўчынка) нарадзілася мёртвым. Праз чатыры дні, 20 красавіка 1808 года, Марыя памерла ад радзільнай гарачкі ў Брухзалі[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Lundy D. R. Marie Elisabeth Wilhelmine Prinzessin von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120974614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120974614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120974614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Weir 2011, p. 278.
- ↑ а б в McNaughton 1973, p. 40.
- ↑ Holstein-Gottorf 1936, p. 471.
- ↑ Holstein-Gottorf 1936, p. 473.
- ↑ Holstein-Gottorf 1936, pp. 483–484.
- ↑ Holstein-Gottorf 1939, p. 25.
- ↑ Holstein-Gottorf 1939, pp. 38–39.
- ↑ Holstein-Gottorf 1939, p. 38.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hedvig Elisabet Charlotta. Hedvig Elisabeth Charlottas dagbok: 1800-1806 / ed. Cecilia af Lewenhaupt Klercker. — P. A. Norstedt & söner, 1936. — Т. 7. — P. 471—484.
- Hedvig Elisabet Charlotta Holstein-Gottorf. Hedvig Elisabeth Charlottas dagbok: 1807-1811 / ed. Cecilia af Lewenhaupt Klercker. — P. A. Norstedt & söner, 1939. — Т. 8. — P. 25—39.
- McNaughton, C. Arnold. The Book of Kings: A Royal Genealogy. — London: Garnstone Press, 1973. — Т. 1. — P. 40. — 1508 p. — ISBN 0900391197, 9780900391194.
- Weir, Alison. Britain's Royal Families: The Complete Genealogy. — Random House, 2011. — P. 278. — 400 p. — ISBN 1446449114, 9781446449110.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Бадэнская (1782—1808)
- Marie Elisabeth Wilhelmine Prinzessin von Baden (англ.). Thepeerage.com. Праверана 24-10-2015.
- Marie Elisabeth Wilhelmine von Baden (ням.). Stadt Braunschweig. Праверана 24-10-2015.(недаступная спасылка)