Перайсці да зместу

Штральзунд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Штральзунд
Stralsund
54°18′ пн. ш. 13°05′ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Зямля Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
Обербургамістр Аляксандр Бадраў
(ХДС)
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1234
Плошча 38,97 км²
Вышыня цэнтра 13 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 57 670 чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 03831
Паштовы індэкс 18435, 18437, 18439
Аўтамабільны код HST
Афіцыйны код 13 0 05 000

stralsund.de (ням.)
Паказаць/схаваць карты
Штральзунд (Германія)
Штральзунд
Штральзунд
Штральзунд (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія)
Штральзунд
Штральзунд

Штра́льзунд (ням.: Stralsund) — прыморскі горад зямельнага падначалення на поўначы Германіі ў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Горад размешчаны на Балтыйскім моры на беразе праліва Штрэлазунд, за што атрымаў назву «варот вострава Руген», з якім яго злучае Ругенскі мост. Разам з гістарычнай часткай Вісмара старая, ганзейская частка Штральзунда з 2002 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва складае 57 670 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 38,97 км². Афіцыйны код — 13 0 05 000.

На месцы Штральзунда, які атрымаў правы горада ў 1234 годзе, у канцы XII стагоддзя мелася пераправа на востраў Руген. У 1293 годзе Штральзунд стаў членам Ганзы. У XIII—XIV стст. нароўні з Вісмарам — найбольш паспяховы порт «вендскай» секцыі Ганзы. Штральзундскі мір 1370 года завяршыў супрацьстаянне гарадоў Ганзы з Даніяй.

Падчас Трыццацігадовай вайны Штральзунд без поспеху аблажыў (у 1628 годзе) Валенштэйн. Паводле Вестфальскага міру (1648) уключаны ў Шведскую Памеранію. Заставаўся ключавой крэпасцю шведскай кароны да 1807 года, калі яго акупавалі напалеонаўскія войскі. Рашэннем Венскага кангрэса (1815) перададзены Прусіі.

Гістарычны цэнтр Штральзунда пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў, але пасля Другой сусветнай вайны быў у значнай ступені адноўлены. Порт і суднаверфі былі пашыраны і мадэрнізаваны ўладамі ФРГ у 1990-я гады.

Гістарычны цэнтр Штральзунда ўтрымлівае некалькі прыкметных славутасцей цаглянай готыкі, якія нагадваюць пра часы росквіту Ганзейскага саюза:

У горадзе маецца некалькі музеяў, прысвечаных мору:

  • Акіянаграфічны музей (Meersmuseum) з 36 акварыумамі, у якіх прадстаўлены марская флора і фаўна з усяго свету;
  • музей Natureum і прыродны парк Vorpommersche Boddenlandschaft на беразе мора ў некалькіх кіламетрах ад горада;
  • марскі музей Nautineum і адкрыты ў ліпені 2008 года акварыум Ozeaneum, у якім прадстаўлена марское жыццё Паўночнага і Балтыйскага мораў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі